«Мароз — Чырвоны нос»
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: не патрабуецца.
Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці.
Змест
Гуляючыя з дапамогай лічылкі выбіраюць «Мароза» і разбягаюцца па пляцоўцы.
«Мароз» бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца «замарожаным», таму павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі.
Іншыя гуляючыя могуць «размарозіць» яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае «Мароз», які здолее «замарозіць» большую колькасць гульцоў.
Пасля кожных двух-трох хвілін выбіраецца новы «Мароз».
Лічылка
Ты халодны,
Ты марозны,
Ты ў кажусе.
Ты ў латусе,
А ў цябе чырвоны нос,
Гэта ты — дзед Мароз!
«Шэры кот»
Месца правядзення: пляцоўка, зала.
Інвентар: не патрабуецца.
Педагаггчнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці.
Змест
Гуляючыя выбіраюць «ката» па лічылцы, усе астатнія «мышы». «Мышы» становяцца за «катом» у калону, якая рухаецца па пляцоўцы. Паміж «катом» і «мышамі» ідзе размова:
— Ёсць мышы ў стозе?
— Ёсць!
— Ката баяцца?
— Не!
— А я, катафей, разганю усіх мышэй! «Мышы» разбягаюцца, а «кот» іх ловіць. Гульцы павінны знаходзіцца у калоне да слоў «Разганю усіх мышэй» і дакладна, выразна вымаўляць тэкст.
Лічылка
Раз, два, тры, чатыры,
Ката грамаце вучылі
Не чытаць, не пісаць.
А за мышкамі скакаць.
«Адгадай, чый галасок»
Задача: развіваць увагу на слых, памяць.
Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі у круг, i — раз! два! тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спяваюць:
А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.
Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.
Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.
«Шэры кот»
Задача: удасканальваць навыкі хадзъбы i бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:
— ёсць мышы у стозе?
— Ёсць!
— Баяцца ката?
— Не!
— А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.
Правілы гульні: дзещ павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.
«Гарлачык»
Задача: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу.
Aпicaннe гульні: дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
— Колькі каштуе «гарлачык»? Дзіця адказвае:
За «гарлачык» гэты
Дай нам зусім крышку:
Каб ніколі не хварэць
— Маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі i бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік—насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.
Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з ix імкнецца заняць свабоднае месца.