2019 год

Адкрыццё ГУА "Яслі -сад №5 г. Астраўца"

03.09.2019 года на тэрыторыі ясляў-сада №5 было шматлюдна: на ўрачыстасць сабраліся работнікі гэтай установы, выхаванцы і іх бацькі, гараджане і шаноўныя госці – першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Курганская, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гроднапрамбуд» Сяргей Шарэйка, начальнік будаўнічага ўпраўлення «Гроднапрамбуд-Атам» Уладзімір Аўчарэнка. Іх сустракалі, як і належыць, песняй і хлебам з выявай герба Астраўца. Гучалі словы прывітання і пажаданні стваральнай працы, уручалі падарачныя сертыфікаты, дзеці радавалі вершамі, песнямі і танцамі. Сімвалічным момантам урачыстасці стала ўручэнне ключа ад новага будынка – яго Уладзімір Аўчарэнка перадаў гаспадыні дашкольнай установы Анастасіі Кулеш – і пераразанне чырвонай стужкі, што і азнаменавала адкрыццё новай установы.
развернуть